Месенджар для дзяцей ад кампаніі Disney будзе мець пашыраныя функцыі, піша TechCrunch. Ён будзе дазваляць не толькі абменьвацца паведамленнямі, але і гуляць у гульні, ствараць мемы і абменьвацца стыкерамі.

Пры падключэнні да месенджара карыстальнік павінен пацвердзіць сваю згоду з правіламі сэрвісу. Яны ўключаюць забарону на перадачу персанальных дадзеных незнаёмым людзям, а таксама забарону на абразы і выкарыстоўванне непрыстойных выразаў. За парушэнне гэтых правілаў карыстальнікам могуць часова або пастаянна забаранiць карыстацца сэрвісам. У Disney Mix таксама ёсць функцыя выдалення сяброў.

Месенджар разлічаны на дзяцей ва ўзросце ад 4 да 14 гадоў. Кампанія рэкамендуе бацькам абмеркаваць з дзецьмі правілы сэрвісу, перш чым падпісвацца на яго.

Карыстальнікі Disney Mix таксама змогуць дадаваць у свой спіс сяброў акаўнты Disney Channel, Disney XD і Disney Movies, адкуль яны будуць атрымліваць фатаграфіі, відэаролікі і навіны.

У месенджар убудаваныя інтэрактыўныя гульні Spikes, Elsa's Winter Waltz і Cards of Doom. Яны дазваляюць гуляць у іх адразу некалькім карыстальнікам.

Яшчэ адной функцыяй дадатка з'яўляецца магчымасць абмену фатаграфіямі і відэазапісамі. Але гэта можна зрабіць толькі са згоды бацькоў.

Дадатак Disney Mix на платформе iOS даступны для бясплатнага сцягвання на iTunes, а для Android — у Google Play.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?