Навальніцы і шквалісты вецер чакаюцца ноччу 7 жніўня ў Беларусі. У сувязі з гэтым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі.
Прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
У начныя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты, ноччу пры навальніцах месцамі шквалісты парывамі да 15—20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 13—19 градусаў цяпла, днём будзе ад плюс 18 па поўначы да плюс 27 па паўднёвым усходзе краіны.





