У Брэсце на вул. Свята-Афанасьеўскай 5 жніўня адбыўся пажар у легкавым аўтамабілі «Кіа-Кларус», паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
Як аказалася, мужчына запраўляў аўтамабіль звадкаваным газам у двары жылога дома. У выніку пажару агнём аўтамабіль знішчаны. Уладальнік атрымаў апёкі 1-2 ступені абедзвюх ног, кісці левай рукі (7% цела), шпіталізаваны ў Брэсцкую абласную бальніцу.
Прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў з боку ўладальніка аўтамабіля.





