Стадыён быў у захапленні, сацыяльныя сеткі таксама. 32-гадовы тэквандыст Піта Нікалас Таўфатафуа вынес сцяг сваёй краіны ў самым арыгінальным касцюме.
Ён быў адзеты ў нацыянальную цыноўку, і больш нічога.
Толькі сваё цела ён вымасціў алеем.
«Хораша! Прыгажун!» — крычалі на трыбунах.
«Уніформа Тонга: масажны алей, проста масажны алей», — жартавалі ў сацсетках.
Таўфатафуа нарадзіўся ў Аўстраліі, а жыве і трэніруецца ў Оклендзе, Новая Зеландыя, але зацята дабіваўся права выступіць за краіну, з якой паходзіць ягоны бацька.
На Алімпіяду ён прабіўся з трэцяй спробы.
Дарэчы, ён не пусты чалавек. Таўфатафуа ўсё жыццё адпрацаваў у прытулках для бедных.
Вось ягоны інстаграм:
Тонга — маленькае астраўное каралеўства ў Акіяніі. Яго вялікая праблема — атлусценне (90% насельніцтва) і цукроўка, на якую хварэе пятая частка жыхароў. Але Таўфатафуа атлусценне не пагражае.
На Алімпіяду ў Рыа ад Тонга прыехалі 7 атлетаў.
Таўфатафуа будзе выступаць ад 19 жніўня.





