На трэці дзень Алімпійскіх гульняў—2016 беларусы выступяць у дзевяці відах спорту, прычым у чатырох дысцыплінах сёння будуць разыграныя ўзнагароды.
Зорачкай (*) адзначаныя спаборніцтвы, якія па беларускім часе пачнуцца ў ноч на наступныя суткі.
Стральба кулявая
15.00 — Жанчыны. Пнеўматычны пісталет. 10 м. Кваліфікацыя
17.00 — Фінал
Удзельніца пяці Алімпіяд Вікторыя Чайка па-ранейшаму здольная прабіцца ў фінал і не згубіцца ў васьмёрцы найлепшых.
Гімнастыка спартыўная
15.45 Жанчыны. Асабістае і каманднае першынство. Кваліфікацыя. 1-я змена
17.30 — 2-я змена
20.30 — 3я змена
23.30 — 4-я змена
2.30* — 5-я змена
Беларуская амерыканка Кайлі Дыксан упершыню ў кар'еры выступіць на спаборніцтвах такога маштабу. Прабіцца ў які-небудзь індывідуальны фінал або ў фінал шматбор'я ёй можа дапамагчы толькі цуд. Дыксан выступіць у 2-й змене.
Дзюдо
16.00 — Мужчыны. 66 кг. Папярэдні раўнд.
17.30 — 1/8 фіналу
18.20 — 1/4 фіналу
21.30 — Суцяшальныя двубоі і 1/2 фіналу
22.40 — За бронзу
23.20 - Фінал
16.00 — Жанчыны. 52 кг. папярэдні раўнд
17.30 — 1/8 фіналу
18.20 — 1/4 фіналу
21.30 — Суцяшальныя двубоі і 1/2 фіналу
22.40 — За бронзу
23.20 — Фінал
Дзмітрый Шэршань і Дар'я Скрыпнік не ўваходзяць у лік фаварытаў турніру. Так што задача ў іх не цяжкая: паказаць сваё найлепшае дзюдо і пастарацца прайсці як мага далей. Скрыпнік пачне свой шлях сутычкай з немкай Марэен Краех, а першы супернік Шэршаня — узбекистанец Рышод Сабіраў.
Веславанне акадэмічнае
18.00 — Мужчыны. Чацвёрка распашная. Папярэднія заезды
16.10 — Жанчыны. Двойка распашная. Папярэднія заезды
Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап (чацвёрка распашная), Іна Нікуліна, Алена Фурман (двойка распашная) паспрабуюць з ходу вырашыць задачу выхаду ў наступны раўнд. Хоць дзяўчатам зрабіць гэта будзе складаней.
Велашаша
Жанчыны. Групавая гонка. 18.15.
Алёне Амялюсік па сілах трапіць у васьмёрку наймацнейшых у любімым відзе праграмы. У Лондане-2012 беларуска заняла 15-е месца ў групавой гонцы, аднак за чатыры гады круг моцных саперніц пашырыўся. Сёлета ў Амялюсік на рахунку адна перамога, тады як летась яна выйграла сем афіцыйных стартаў.
Плаванне
20.14 — Мужчыны. 100 м спіна. папярэднія заплывы
5.06* — 1/2 фіналу.
Мікіта Цмыг і Віктар Стасяловіч (абодва — 100 м спіна) возьмуць удзел у кваліфікацыйных заплывах. Толькі пры ўмове выхаду на асабістыя рэкорды ў беларусаў ёсць шанец трапіць у паўфінал.
Тэніс настольны
15.00, 19.30 Жанчыны. Адзіночны разрад. другі раўнд
0.00* Трэці раунд
2.00* — Мужчыны. Адзіночны разрад. трэці раўнд
У другім раўндзе Аляксандра Прывалава сустрэнецца з Цу-ю Чэн з Тайваня (15.00 па беларускім часе), а Вікторыя Паўловіч пазмагаецца з расіянкай Палінай Міхайлавай (у 19.30 па беларускім часе). Адзначым, што прайсці далей шанцы вышэй у Паўлоавіч.
У 2.00 з трэцяга раўнда ў барацьбу ўступіць пасеяны на Гульнях пад сёмым нумарам Уладзімір Самсонаў. Яго найбольш імаверны супернік — Крысціян Карлсан (20).
Бокс
00.30* — Мужчыны. 69 кг. папярэдні раўнд
1.15* — Мужчыны. 81 кг. папярэдні раўнд
Павел Кастрамін (69 кг) выйдзе на рынг супраць тайландца Сайлама Ардзі. Міхаіл Даўгалевец (81 кг) пазмагаецца з італьянцам Валянціна Манфрэдоніа. І той, і другі — супернікі пад'ёмныя. У абодвух беларусаў ёсць шанцы прабіцца ў 1/16 фіналу.
Баскетбол
1.45* — Жанчыны. Група «А». Францыя — Беларусь
Зборная Францыі — віцэ-чэмпіён Еўропы і адна з наймоцных каманд Старога Свету. Аднак яна не асабліва ўразіла на хатнім перадалімпійскім турніры, дзе заваявала пуцёўку на летнія Гульні, і гэтая акалічнасць павінна дадаць аптымізму Анатолю Буяльскаму і яго дзяўчатам пасля крыўднай паразы ад японак.
Група «А»: Аўстралія — 2 ачкі (1 гульня), Францыя — 2 (1), Японія — 2 (1), Беларусь — 1 (1), Турцыя — 1 (1), Бразілія — 1 (1).





