Іранскі фізік-ядзершчык Шахрам Аміры, які жыў у ЗША пасля хаджу ў Меку, пакараны смерцю ў Тэгеране. Пра гэта паведамляе сям'я навукоўца.
AFP
Як сцвярджаюць сваякі нябожчыка, іранскія ўлады выдалі ім цела са слядамі вяроўкі на шыі.
Фізік 1977 года нараджэння выехаў у Меку ў 2009 годзе на традыцыйнае мусульманскае паломніцтва. Потым ён знік і з'явіўся ў ЗША, дзе яго нібыта сілай утрымлівала ЦРУ.
ЗША катэгарычна адмаўлялі дачыненне да выкрадання навукоўца, аднак у сакавіку 2010 года тэлеканал ABC News паведаміў, што Аміры збег на Захад і дапамагае ЦРУ ў зборы інфармацыі аб ядзернай праграме Ірана.
Пасля знікнення Аміры Іран абвінаваціў улады Саудаўскай Аравіі ў тым, што тыя затрымалі фізіка і выдалі яго Злучаным Штатам. Іранскія ўлады адмаўляюць сцверджанні амерыканскіх і саудаўскіх навукоўцаў пра тое, што Аміры мог проста вырашыць не вяртацца ў Іран. Вашынгтон, у сваю чаргу, заяўляў, што яму нічога не вядома пра Аміры.
У тым жа 2010 годзе фізік вярнуўся ў Іран, дзе яго сустрэлі як героя.
Аднак затым амерыканскі Белы дом паведаміў, што навуковец самавольна збег у ЗША і перадаў Вашынгтону важную інфармацыю.
Як паведаміла яго сям'я, Амір трапіў у турму ў Тэгеране на працяглы тэрмін.





