У панядзелак, 8 жніўня, небяспечных метэаралагічных з'яў у Беларусі не чакаецца, паведамілі ў Белгідрамеце.

Прагназуецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер ноччу чакаецца слабы, днём паўднёва-заходні, умераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, максімальная тэмпература днём — ад 20 да 25 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны да 27 градусаў вышэй за нуль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?