Аўтсайдар вышэйшай лігі футбольнага чэмпіянату «Нёман» у 17-м туры 7 жніўня двойчы адыграўся ў хатнім матчы супраць дэбютанта і аднаго з лідараў — «Крумкачоў» — 2:2 (Канцавы, 42, Яроцкі, 74 — В.Глеб, 39, з пенальці, 53).

У другім нядзельным паядынку «Мінск» саступіў на сваім полі брэсцкаму «Дынама» — 0:1 (Фамее, 7).

Два матчы прайшло напярэдадні: «Іслач» — «Граніт» — 3:2 (Цішкевіч, 27, Шагойка, 33, 77, з пенальці — Крывіцкі, 13, Кавалюк, 51), «Славія» — «Нафтан» — 2:0 (Страхановіч, 41, Шкурко, 71).

8 жніўня адбудуцца гульні «Шахцёр» — БАТЭ, «Гарадзея» — «Дынама» Мн, «Віцебск» — «Белшына» і «Тарпеда-БелАЗ» — «Слуцк».

Становішча каманд: БАТЭ — 38 (16 гульняў; розніца мячоў 40-16), «Крумкачы» — 28 (17; 20-20), «Шахцёр» — 28 (16; 23/12), «Іслач» — 27 ( 17; 25-23), «Дынама» Мн — 26 (15; 21-16), «Мінск» — 26 (17; 20-17), «Гарадзея» — 23 (16; 19-17), «Славія» — 22 (17; 20-22), «Тарпеда-БелАЗ» — 20 (15; 19-19), «Граніт» — 20 (17; 16-22), «Віцебск» — 20 (16; 14-12), «Дынама» Бр — 18 (17; 20-31), «Слуцк» — 17 (16; 14-22), «Белшына» — 17 (16; 24-26), «Нёман» — 14 (17; 10 -20), «Нафтан» — 14 (17; 12-22).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?