Графіці з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і амерыканскім палітыкам і мільярдэрам Дональдам Трампам з'явілася ў маі ля віленскага рэстарана Keulė Rūkė. Графіці заснавана на вядомай працы Дзмітрыя Урубеля «Госпадзе, дапамажы мне выжыць сярод гэтага смертнага кахання».

Уладальнік Keulė Rūkė Дамінікас Чэчкаўскас, які ўдзельнічаў у стварэнні графіці, заявіў: «Мы не разглядаем тое, што здарылася як просты вандалізм — гэта тэрарыстычная атака на свабоду слова ў Літве. Мэтай нападу было нагадаць нам, людзям вольнага свету, што ў нашым грамадстве яшчэ застаюцца актыўныя абаронцы аўтарытарызму». Чэчкаўскас паабяцаў аднавіць графіці, якое «ужо стала сусветна вядомым сімвалам свабоды і непадпарадкавання».

Графіці на сцяне Keulė Rūkė да атакі вандалаў

Графіці на сцяне Keulė Rūkė да атакі вандалаў

Графіці да атакі вандалаў. Фота: Vlada Kalnina / EPA / LETA

Графіці да атакі вандалаў. Фота: Vlada Kalnina / EPA / LETA

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?