Алімпійскім чэмпіёнам на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем 12 жніўня 2016 гады стаў спатсмен з Сінгапура Джозэф Ісаак Шулінг (50,39). Другое месца падзялілі тры спартоўцы (51,14). Сярод іх 22-разовы алімпійскі чэмпіён Майкл Фелпс, прычым на гэтай дыстанцыі Фелпс перамагаў на трох Алімпіядах запар.

Майкл Фелпс і Джозэф Шулінг ў Рыа.

Майкл Фелпс і Джозэф Шулінг ў Рыа.

У сувязі з перамогай Шулінга медыя распаўсюдзілі здымак, на якім ён сфатаграфаваны са сваім кумірам Майклам Фелпсам у 2008 годзе. Яны выпадкова сустрэліся напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Пекіне — амерыканская каманда трэніравалася ў Сінгапуры і наведала загарадны клуб, у якім акурат быў і 13-гадовы Шулінг.

Майкл Фелпс і Джозэф Шулінг ў 2008 годзе.

Майкл Фелпс і Джозэф Шулінг ў 2008 годзе.

Цяпер Фелпсу 31 год, а Шулінгу — 21. Пасля свайго 22-га медаля, атрыманага 12 жніўня, Фелпс абвясціў, што завершыць сваю кар'еру разам са сканчэннем Алімпійскіх гульняў у Рыа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0