Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва (НАДА) Беларусі на сваім афіцыйным сайце абвясціла, што для Армана-Маршала Сілы «ўжыта часовае адхіленне ад удзелу ў любых спаборніцтвах да завяршэння расследавання ў сувязі з неспрыяльным аналізам яго допінг-пробы, узятай у рамках перадалімпійскага тэставання».

«Такім чынам, спартсмен не будзе браць удзелу ў XXXI летніх Алімпійскіх гульнях. Спартсмен праінфармаваны аб факце магчымага парушэння антыдопінгавых правілаў і сваіх правах. Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва не дае каментароў па гэтай справе да завяршэння расследавання і прыняцця рашэння аб наяўнасці парушэння антыдопінгавых правілаў і наступствах», - гаворыцца ў паведамленні.

***

Пра тое, што паездка атлета на Алімпіяду пад пагрозай, стала вядома яшчэ 13 жніўня. Прычынай адхілення спартсмена называлася наяўнасць у допінг-спробе спартсмена забароненага рэчыва мельдонію. Пры гэтым сама гісторыя аказалася з дэтэктыўным налётам і атрымала цікавае развіццё.

Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі тэквандо не толькі адразу паспяшалася запэўніць у невінаватасці спартсмена, але і намякнула на падводныя плыні і падкопы нядобразычліўцаў, якія вырашылі перашкодзіць паездцы тэквандыста на Алімпіяду. Прычым, падобна, «ворагі», пра якія заявіла БТФ, знаходзяцца ўнутры краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?