Reuters.com
Марыя Мамашук (катэгорыя да 63 кг) выйшла ў фінал спаборніцтваў па вольнай барацьбе. У 1/2 фінала яна перамагла Алену Піражкову (ЗША) 3:2 і гарантавала сабе мінімум срэбра.
У паядынку за золата Мамашук паспрачаецца з японкай Рысака Кава. Паядынак запланаваны на 23.50.
Васіліса Марзалюк (катэгорыя да 75 кг) будзе змагацца за 3-е месца, свой паўфінал яна прайграла. Паядынак пачнецца ў 00:15.
У беларусаў дагэтуль былі пяць медалёў: адзін залаты, два срэбры і дзве бронзы.





