Наша прадстаўніца ў вольнай барацьбе Марыя Мамашук заваявала срэбраны медаль у вагавай катэгорыі да 68 кілаграмаў.

У вырашальнай схватцы Марыя, на жаль, саступіла японцы Рысака Каваі з лікам 6:0.

Гэта шосты медаль Беларусі на Алімпіядзе. Раней было золата Уладзіслава Ганчарова ў скачках на батуце, срэбры — Дар’і Навумавай і Вадзіма Стральцова ў цяжкай атлетыцы, бронзы — Джавіда Гамзатава ў грэка-рымскай барацьбе і Аляксандры Герасімені ў плаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?