Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю Redaktionsnetzwerk Deutschland.
Кіраўнік урада Германіі нагадала, што менавіта Расія выклікала крызіс, анексаваўшы Крым у 2014 годзе і аказаўшы падтрымку сепаратыстам на ўсходзе Украіны.
«Еўропа абавязаная рэагаваць на гэта парушэнне асноватворных прынцыпаў», — падкрэсліла Меркель.
Канцлер падкрэсліла, што яна разам з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам прыкладае ўсе намаганні, каб пераканаць ўкраінскую і расійскую ўлады выконваць мінскія пагадненні, нягледзячы на складанасці на гэтым шляху.
«Гэта застаецца неабходнай умовай, якая вызначае будучыню санкцый», — адзначыла Меркель.





