Фота МЗС.

Фота МЗС.

У школе праходзяць навучанне каля 1 тыс. 300 вучняў ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў, у большасці сваёй гэта дзеці славянскіх імігрантаў, у тым ліку выхадцаў з Беларусі. Колькасць беларускіх дзяцей, якія навучаюцца ў школе, павялічваецца.

Ідэя адкрыцця беларускага класа ўзнікла ў час наведвання школы ў студзені 2016 года беларускай дэлегацыяй, якая знаходзілася ў Каліфорніі з візітам, і была паспяхова рэалізавана дзякуючы намаганням дырэктара школы Ларысы Ганчар, выхадца з Беларусі, і пры садзейнічанні з боку МЗС Беларусі, пасольства ў ЗША і Гродзенскага гарвыканкама, які перадаў школе неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0