З Верхняга горада музыкі і слухачы перамясціліся ў Галерэю Tut.by. 

Больш за 150 чалавек прыйшлі на выніковы канцэрт у межах конкурсу «Заспявай 3.0». Спачатку аматараў беларускай музыкі «разагравалі» Фёдар Жывалеўскі, Віктар Лупасін і неймаверна пазітыўны гурт Leibonik. А напрыканцы да публікі нарэшце выйшаў Лявон Вольскі.

Прагучалі ўсімі любімыя «Простыя словы», якія ведалі ці не ўсе, хто быў там, а таму спявалі разам.

Калі Лявон Вольскі заспяваў «Трох чарапах», зала папросту ўстала. 

А калі загучаў рамантычны «Абсэнт», пары выйшлі танцаваць.

Крэслы тут ужо былі непатрэбныя.

Гэта першы выступ Лявона Вольскага ў Мінску за апошнія два гады, на які быў афіцыйны дазвол.

Тры тыдні таму ў Сухараве Вольскі сабраў некалькі соцен людзей, калі выступаў у межах пікету па зборы подпісаў за прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад руху «За свабоду» Алеся Лагвінца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?