Зборная Ямайкі выйграла алімпійскую эстафету 4 па 100 метраў. У складзе каманды апошні этап бег Усейн Болт, для якога гэта золата стала трэцім у Рыа i дзявятым — на ўсіх алімпіядах. Ва ўсіх сваіх алімпійскіх фіналах Болт быў хутчэй за канкурэнтаў, заваяваўшы золата ў бегу на 100 і 200 метраў, а таксама ў эстафеце на трох алімпіядах запар.
Разам з Усейн Болт залатыя медалі за эстафету атрымаюць Асафа Паўэл, Ёхан Блэйк і Нікель Ашмід. З іх толькі Блэйк ўдзельнічаў у той жа эстафеце чатыры гады таму ў Лондане. Тады зборная Ямайкі ўстанавіла сусветны рэкорд, прабегшы дыстанцыю за 36,84 секунды. У гэты раз яны былі крыху павольнейшымі — 37,27 секунды.
На другім месцы ў алімпійскай эстафеце Рыа апынулася зборная Японіі, на трэцім — Канада. Пры гэтым па часе трэцяе месца заняла зборная ЗША, але яна была дыскваліфікаваная.
На трох Алімпіядах — 2008, 2012, 2016 — Болт браў па тры залатыя медалі.





