Калумбія выпусціла ў абарачэнне банкноты з выявай знакамітага пісьменніка Габрыэля Гарсія Маркеса. Новыя купюры наміналам 50 тысяч песа (каля 17 даляраў ЗША) пафарбаваны ў светла-чырвоны колер.

Маркес намаляваны на банкноце двойчы. Акрамя традыцыйнага партрэта, на купюры ёсць таксама малюнак пісьменніка, вакол якога кружаць матылі. Гэта адсылка да яго рамана «Сто гадоў адзіноты»).

Урачыстую прэзентацыю банкноты правялі ў горадзе Санта-Марта (ён з'яўляецца сталіцай дэпартамента, дзе нарадзіўся Маркес).

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1982 года — Маркес лічыцца адным з заснавальнікаў магічнага рэалізму. Ён памёр ў 2014 годзе ва ўзросце 87-мі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?