У нядзелю, 21 жніўня, у Беларусі чакаецца да 29 градусаў цяпла, а ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці максімальная тэмпература паветра павысіцца да плюс 30.
Прагназуецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні ўмераны, па захадзе - парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу — 11—17 градусаў цяпла, месцамі — +8-10. Максімальная тэмпература днём складзе +23-29.





