5 лістапада ў самым вялікім клубе Варшавы «Progresja» пройдзе першы фестываль «Партызан-Рок». Сярод гуртоў, якія будуць выступаць на фестывалі, сапраўдныя партызанскія атрады: Brutto&Lyapis (BLR / UKR), Dzieciuki (BLR), Hańbuki (PLN / BLR), Крамбамбуля (BLR).

Арганізатары заклікаюць наведаць фэст дзеля свабоднай музыкі:

«Калі Ты свабодны і прагрэсіўны, калі Ты хочаш мяняць і развіваць — табе з намі ў адным кірунку, чакаем на Партызан-Рок!»

Кожнага партызана, набыўшага квіток, чакае бясплатная віза. Квіткі ўжо можна замовіць на kvitki.by. Усе падрабязнасці на muztur.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?