Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Івана Ціхана з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.
«Гэта сапраўдны подзвіг! — адзначаецца ў віншаванні. — Табе супрацьстаялі не толькі самыя моцныя кідальнікі планеты. Ты здабыў гэтую ўзнагароду, пераадолеўшы каласальны маральны ціск і псіхалагічны прэсінг. Насуперак сумненням і нападкам ты выйшаў у сектар і давёў усім, на што здольны сапраўдны патрыёт сваёй зямлі».
«Твая валявая перамога — выдатны прыклад для тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак, якія робяць першыя крокі ў жыцці і спорце», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Іван Ціхан 19 жніўня заняў другое месца ў фінале алімпійскіх спаборніцтваў па кіданні молата з вынікам 77 метраў 79 сантыметраў. Найлепшай у 40-гадовага спартсмена была пятая спроба.
Алімпійскім чэмпіёнам стаў Дзілшод Назараў з Таджыкістана (78,68), бронзавым прызёрам — паляк Войцах Навіцкі (77,73).





