Былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Мікалай Сергіенка расказаў, якая даплата да пенсіі налічваецца «народным абраннікам».
«Па дасягненні пенсіённага ўзросту былыя дэпутаты атрымліваюць прыбаўку да асноўнай пенсіі ў памеры 70% ад цяперашняй зарплаты дэпутатаў. Гэта прыкладна 11 мільёнаў рублёў (недамінаваных)», — патлумачыў ён.
Даплата налічваецца толькі калі былы дэпутат перастае працаваць па іншым месцы. Напрыклад, Сергіенка займае пасаду намесніка дырэктара спорткомплекса «Арэна» ў Мінску, таму дадатковыя 11 мільёнаў пакуль не мае.
Дэпутаты Вярхоўнага Савета далукашэнкаўскага перыяду такіх даплат не маюць.





