Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Маргарыту Махнёву, Надзею Ляпешка, Вольгу Худзенка і Марыну Літвінчук з заваяваннем бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.
«Ваш пераканаўчы выступ у байдарцы-чацвёрцы прадэманстраваў усяму свету нязломны характар і высокае спартыўнае майстэрства беларускіх весляроў. Уся краіна глядзела на вас, верыла ў вас і вы годна прадставілі Беларусь», — гаворыцца ў віншаванні.
«Вы заваявалі гэтую ўдвая каштоўную перамогу ва ўмовах беспрэцэдэнтнага вонкавага ціску на каманду, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Упэўнены, мы разам пераадолеем усе акалічнасці і яшчэ не раз прымусім ведаць гучнае імя беларускага веславання на байдарках і каноэ на найбуйнейшых сусветных спартыўных форумах. Малайцы, так трымаць!».





