Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы выйшла ў фінал групавых практыкаванняў у Рыа-2016.
У кваліфікацыі беларускі па суме двух практыкаванняў набралі трэцюю суму - 35,433 бала. Першымі сталі іспанкі (35,749), другімі - расіянкі (35,516).
Фінал у групавых практыкаванняў пройдзе ў нядзелю ў 17:00.
А сёння ў 21:30 адбудзецца фінал у індывідуальных практыкаваннях, дзе выступяць Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна.





