Польскі кідальнік дыска Пётр Малахоўскі, які стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў Рыа, па вяртанні дадому выставіў медаль на аўкцыён, каб дапамагчы дзіцяці са злаякаснай пухлінай сятчаткі вока.

«Здароўе гэтага фантастычнага дзіцяці важней, чым мая барацьба за перамогу ў Рыа. Запрашаю ўсіх паўдзельнічаць у аўкцыёне, з вашай дапамогай маё срэбра можа стаць для яго больш каштоўным, чым золата», — паведаміў спартовец у Facebook.

За медаль Малахоўскі плануе атрымаць 6,6 тысячы еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?