Прадстаўнік Беларусі Ібрагім Саідаў выйграў першую бой суцяшальнага раўнду турніру па вольнай барацьбе і атрымаў права пазмагацца за бронзавую ўзнагароду на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра. Паядынак адбудзецца недзе ў 00:00.
Reuters.com
Пасля паспяховага старту ў 1/8 фіналу, дзе 31-гадовы ўраджэнец Дагестана Ібрагім Саідаў у катэгорыі да 125 кг упэўнена адолеў 9-га нумара сусветнага рэйтынгу казахстанца Даўлета Шабанбая (7:0), у чвэрцьфінале ён без варыянтаў датэрмінова саступіў двухразоваму чэмпіёну свету (2014, 2015) і трохразоваму чэмпіёну Еўропы (2012, 2013, 2014) турку Тахе Акгюлю - 0:11.
Зрэшты, паколькі турак дабраўся да фіналу, Ібрагім Саідаў атрымаў магчымасць праз суцяшальны раўнд пазмагацца за бронзу. Першым яго апанентам стаў прадстаўнік Манголіі Чулуунбат Яргалшайхан. Саступаючы пасля першага перыяду (0:1), Ібрагім Саідаў пераламаў ход паядынку і атрымаў перамогу - 4:1.
У баі за бронзу ён будзе спаборнічаць з Леванам Бераніадзэ (Арменія).





