Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па барацьбе вольнай Ібрагіма Саідава з заваяваннем бронзавага медаля барацьбітаўскага турніру Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра. «Ты ўпарта ішоў да гэтага поспеху і дамогся яго на дыванах Рыа, дзякуючы сваёй мужнасці, цярпенню і працавітасці», - падкрэсліў Лукашэнка. У віншаванні адзначаецца, што гэта вельмі важная перамога для беларускай вольнай барацьбы, якая натхніць новыя пакаленні маладых змагароў і трэнераў на самаадданую працу і яркія перамогі дзеля славы беларускага спорту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?