У выніку выбуху на вяселлі ў турэцкай правінцыі Газіянтэпе загінулі па меншай меры 50 чалавек.
Пра гэта паведамляе выданне Hurriyet daily news.
Акрамя таго, яшчэ 73 чалавекі застаюцца ў шпіталях.
Раней паведамлялася пра не менш як 30 загінулых і 94 параненых.
Адзначаецца, што вяселле праводзілася на вуліцы - гэта звычайная практыка для паўднёвай Турцыі, асабліва летам. Пракурдская Народная дэмакратычная партыя заявіла, што ажаніўся адзін з яе членаў і сярод загінуўшых ёсць жанчыны і дзеці.
Усяго на момант выбуху ў раёне, дзе ён адбыўся, знаходзілася ад 300 да 500 чалавек.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што выканаўцам тэракту, хутчэй за ўсё, з'яўляецца «Ісламская дзяржава».





