Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога упраўлення МНС, 19 жніўня ў 22.55 у Мікашэвічах адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння ў аднапавярховым жылым доме плошчай 50 квадратных метраў, які належыць непрацуючаму мясцоваму жыхару 1973 года нараджэння.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі адвезла гаспадара ў прыёмны пакой Мікашэвіцкага аддзялення Лунінецкай раённай бальніцы. Пасля агляду медыкі пастанавілі, што ў шпіталізацыі няма патрэбы.

У выніку ўспышкі газапаветранай сумесі агароджа, у тым ліку апорныя канструкцыі дома, а таксама запаўненне праёмаў не парушаныя. Нязначна пашкоджанае ўнутранае аздабленне памяшканняў дома, аплавілася палімернае аздабленне кухні.

Папярэдняя версія здарэння — спроба суіцыду. Вядзецца разбіральніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?