Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёна сталіцы. Яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол быў зноў адпраўлены на дапрацоўку. Гэта артыкул 23.5 КоАП «абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў». Па словах Вінаградава, абражаным сябе палічыў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёна, хаця актывіст пра яго нідзе не згадваў.

Падчас чэрвеньскай акцыі ўдзельнікі маладзёжнай ініцыятывы «Zмена» вывесілі на мосце гірлянду з двух дзясяткаў бел-чырвона-белых сцягоў, а на прыпынках грамадскага транспарту — сцягі і плакаты з выявай Паўла Вінаградава, які паказвае сярэдні палец. На плакаце быў надпіс «Дзякуй за нагляд» (за некалькі тыдняў да гэтага паводле рашэння суда над актывістам устанавілі прэвентыўны нагляд на паўгода).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?