Інцыдэнт адбыўся ў раённым цэнтры 24 жніўня.

Журналіст Кастусь Жукоўскі, які з'яўляецца даверанай асобай Алеся Атрошчанкі, запісаў на відэа агрэсіўныя паводзіны пенсіянеркі.

«Прэзідэнт у нас як чалавек. А вы падонкі! Убірайцеся, гады!», — крычала бабуля. 

Потым яна развярнулася спінаю да пікета і, задраўшы спадніцу, пачала трэсці сваімі панталонамі.

Урэшце пенсіянерка выйшла проста на дарогу, ужо адтуль працягнуўшы крычаць абразы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна