Вышэйшы адміністрацыйны суд Францыі прыпыніў дзеянне забароны на нашэнне на пляжах мусульманскага купальнага касцюма буркіні, які цалкам закрывае цела.

AFP

Забарона на з'яўленне ў буркіні на пляжах некаторых французскіх гарадоў абскардзіла група праваабаронцаў з Лігі па абароне правоў чалавека.

У канцы ліпеня — пачатку жніўня ўлады сямі гарадоў на ўзбярэжжы Францыі наклалі забарону на з'яўленне на пляжах горада жанчын у буркіні з меркаванняў бяспекі і грамадскага парадку. Парушальнікам забароны пагражае штраф і выправаджэнне з пляжу.

Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія два тыдні ў французскай Рыўеры за з'яўленне ў буркіні былі аштрафаваныя 16 жанчын. Праваабаронцы лічаць гэтыя штрафы парушэннем правоў мусульман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?