Амерыканская карпарацыя Apple пачала працу над сацыяльнай сеткай, якая дазволіць карыстальнікам абменьвацца фатаграфіямі і кароткімі відэаролікамі. Пра гэта інфармуе Bloomberg.
Інтэрфейс і функцыянал праграмы будзе нагадваць сэрвісы Instagram і Snapchat. Як лічаць супрацоўнікі кампаніі, патэнцыйнай аўдыторыяй новай сеткі будуць маладыя людзі, якія праводзяць каля гадзіны ў дзень, камунікуючы ў сацыяльных сетках.
Акрамя непасрэднай апрацоўкі фатаграфій і відэа, карыстальнікі змогуць абменьвацца тэкставымі паведамленнямі, што дадасць да навінкі функцыю месенджара.
Праграма ў бліжэйшы час выйдзе ў AppStore альбо будзе выпушчанае як дадатак да камер прылад ад Apple.





