Спецыялісты з Нідэрландаў высветлілі, што за апошнія трыццаць гадоў плошча сушы на нашай планеце павялічылася на 58 тысяч квадратных кіламетраў.

Навукоўцы прааналізавалі здымкі, якія рабілі спадарожнікі NASA апошнія некалькі дзясяткаў гадоў. Аказалася, што каля 115 000 кв. км. сушы былі затопленыя вадой, а 173 000 кв. км. воднай паверхні былі, наадварот, асушаныя.

Рэкардсменам па затапленні стала Тыбецкае нагор'е, там многія ледавікі расталі і ўтварылі шматлікія азёры. А асушана больш за ўсё было Аральскае мора, якое раней з'яўлялася адным з самых буйных азёр у свеце.

Аральскае мора, wikipedia.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?