Як паведаміла карэспандэнту «Навін Узбекістана» тэлевядучая мясцовага канала «Спорт», сёння, у 18.00 (16:00 па Мінску) адбудзецца сход для тэхнічных работнікаў тэлекампаній, падчас якога будуць абмеркаваны нюансы выхаду ў эфір тэлеперадач на ўсіх тэлеканалах Узбекістана ў бліжэйшыя дні.

На дадзены момант з эфіраў каналаў выключаны рэклама, тэлесерыялы і мастацкія фільмы, а таксама праграмы забаўляльнага характару. Іх замянілі пазнавальныя перадачы, якія апавядаюць пра гісторыю і культуру краіны.

***

Нагадаем, што сёння цэлы дзень паступае супярэчлівая інфармацыя пра стан здароўя прэзідэнта Іслама Карымава, у якога на мінулым тыдні здарыўся інсульт.

Так Reuters паведаміў, што прэзідэнт Узбекістана сёння памёр, афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма. Але прэм'ер Турцыі ўжо выказаў спачуванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0