Памежнікі Луцкага атрада затрымалі сёння ўкраінца, які спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь каля тоны сала. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Парушальніка, які ехаў на падводзе, затрымалі ў дзясятку метраў ад дзяржаўнай мяжы. Падчас праверкі памежнікі знайшлі 18 мяхоў з салам, якія ён вёз у Беларусь.
На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол, кантрабандны груз канфіскавалі.