Кампанія Samsung спыніла продажы смартфонаў новай мадэлі Galaxy Note 7, якая паступіла ў продаж у жніўні, у сувязі з выяўленымі выпадкамі ўзгарання прылад пры зарадцы. Кампанія таксама мае намер адклікаць раней прададзеныя прылады.

Фота: Ariel Gonzalez

Паводле дадзеных навінавага агенцтва «Рэнхап», Samsung абвесціць аб глабальным адкліканні смартфонаў у бліжэйшыя выхадныя або ў пачатку наступнага тыдня.

31 жніўня ў кампаніі паведамілі, што прыпыняць пастаўкі Galaxy Note 7, паколькі прылады праходзяць дадатковыя кантрольныя выпрабаванні.

У чацвер на фоне чутак пра выпадкі ўзгарання батарэі новага тэлефона акцыі кампаніі страцілі ў цане 2%.

Батарэя нібыта выбухнула або загарэлася ў некалькіх асобніках новага гаджэта. У сацсетках і на Youtube з'явіліся фота і відэа, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?