У прэс-службе ўрада Узбекістана заявілі, што не распаўсюджвалі паведамленне пра смерць прэзідэнта Іслама Карымава.

«Да цяперашняга часу інфармацыя пра смерць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава не распаўсюджвалася ні на якіх інфармрэсурсах», — цытуе РІАН прадстаўніка ведамства.

За некалькі хвілін да гэтага расійскае агенцтва Інтэрфакс паведаміла пра смерць Карымава са спасылкай на ўрад Узбекістана. Пазней Інтэрфакс ануляваў гэтае паведамленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?