Чэшскія ўлады далі ясна зразумець, што афіцыйная Прага не мае і не можа мець ніякіх дыпламатычных або консульскіх адносін з т.зв. «Данецкай народнай рэспублікай».

Адпаведная заява была зробленая пасля таго, як урад Украіны выказаў афіцыйны пратэст з нагоды рэгістрацыі мясцовым судом у чэшскім горадзе Острава нейкай некамерцыйнай асацыяцыі, кіраўніца якой заявіла, што мае намер дапамагаць у наладжванні сувязяў паміж юрыдычнымі асобамі Остравы і Данецка і аказанні гуманітарнай дапамогі жыхарам «ДНР».

Кіеў расцаніў рашэнне суда ў Остраве як дазвол на адкрыццё ў горадзе прадстаўніцтва «ДНР» і назваў гэта спробай «легалізаваць тэрарыстычную арганізацыю».

Кіраўнік зарэгістраванай некамерцыйнай асацыяцыі Нэлі Ліскава тлумачыць выбар Остравы тым, што гэты чэшскі горад і Данецк — пабрацімы (насамрэч Данецк і Острава — не пабрацімы, іх звязвае дагавор аб супрацоўніцтве), і называе сябе ганаровым консулам. Чэшскі ўрад заклікаў яе не выкарыстоўваць гэты тытул.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?