Кампанія Google прыпыніла працу над модульным смартфонам у рамках праекта Ara. Прэс-сакратар Google адмовіўся ад каментароў па гэтай тэме, паведамляе Reuters.

gadgetsngaming.com

Кампанія планавала распрацаваць такога роду смартфон, у якім асобныя кампаненты карыстальнік мог бы змяніць у любы момант. Мяняць можна было б акумулятар, камеру, акустычную сістэму і некаторыя іншыя часткі. Тэхналогіі, распрацаваныя за 3 гады для гэтага праекта, хутчэй за ўсё, па ліцэнзіі дастануцца іншым вытворцам. Замест модульнага смартфона ўжо 4 кастрычніка Google павінен прэзентаваць два новыя дэвайсы пад уласным брэндам — Pixel і Pixel XL.

Project Ara быў анансаваны ў 2013 годзе. У той момант у Google сцвярджалі, што ўжо ў 2015-м прылада будзе ў продажы, аднак задача аказалася вельмі складанай для інжынераў Google, таму выхад перанеслі на 2016 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0