Фота: cocktail.az

Фота: cocktail.az

Паводле апытання, праведзенага сацыялагічным цэнтрам Ipsos і агенцтвам Reuters ад 26 жніўня да 1 верасня, за кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа прагаласавалі б на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе гэтага года 40% рэспандэнтаў. За кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан аддалі б свае галасы 39% апытаных. Астатнія ўдзельнікі апытання прагаласавалі б за іншых кандыдатаў, калі б у іх была такая магчымасць

Апытанне Reuters і Ipsos праводзіцца ў фармаце анлайн на англійскай мове ва ўсіх 50 штатах ЗША. У даследаванні, якое праводзілася ад 26 жніўня да 1 верасня ўзялі ўдзел 1804 патэнцыйных выбаршчыка.

Папярэдняе апытанне Reuters і Ipsos, дадзеныя якога былі апублікаваныя 26 жніўня, паказвала адрыў Клінтан ад Трампа ў 5%. За кандыдата ад дэмакратаў гатовыя былі прагаласаваць 41% апытаных, 36% гатовыя падтрымаць рэспубліканца. 23% выбаршчыкаў не адобрылі ні аднаго з кандыдатаў. Пры гэтым апытанне Reuters і Ipsos ад 24 жніўня паказвала, што за Клінтан гатовыя былі прагаласаваць на 12% больш выбаршчыкаў.

У цэлым, як адзначае Reuters, сацыялагічныя апытанні паказваюць адрыў Клінтан на працягу ўсёй прэзідэнцкай гонкі. Згодна з апытаннямі Reuters і Ipsos, Трампу апярэдзіць удавалася ўсяго двойчы: у маі гэтага года і ў канцы ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?