Фота: Znak.com

Фота: Znak.com

Блогера затрымалі 2 верасня па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах 148 і 282 КК РФ (Абраза пачуццяў вернікаў і распальванне варожасці). Затрыманне прайшло пасля ператрусу ў яго дома і допыту ў следчым камітэце.

Прычынай стаў ролік, які малады чалавек апублікаваў яшчэ ў пачатку жніўня. На відэа ён захаваў працэс гульні ў Pokemon Go у культавым будынку. Хлопец заявіў, што робіць гэта на знак пратэсту супраць заканадаўства, што забараняе гэта рабіць.

«Для мяне гэта поўная лухта. Каго можа абразіць, што ты пахадзіў са смартфонам па царкве?» — задаваўся пытаннем Сакалоўскі.

Пасля публікацыі відэа на інцыдэнт звярнула ўвагу МУС.

«Калі б нехта спытаў асабіста мяне — не як паліцэйскага і прэс-сакратара ГУ МУС Расіі па Свярдлоўскай вобласці, а як грамадзяніна, я б адказаў, што трэба адпраўляць на турэмныя нары такіх пакеманістаў не на тры гады, як гэта паказана ў заканадаўстве, а мінімум на пяць, а то і больш, каб іншым непанадна было блюзнерыць у святых месцах», — распавядаў Znak.com Валеры Гарэлых.

Мэр Екацярынбурга: «Гэта дзікунства»

Мэр Екацярынбурга Яўген Ройзман папрасіў патрыярха Кірыла заступіцца за блогера. Пра гэта кіраўнік горада напісаў у сваім Facebook.

Паводле яго слоў, Сакалоўскі быў затрыманы «па даносе (наводцы) аднаго подлага СМІ ў Екацярынбургу».

«Яму [блогеру] 22 гады, жыве ўдваіх з маці-інвалідам. Гэта дзікунства. Хлопец, вядома, правакаваў, але нельга арыштоўваць чалавека за ідыятызм, нявыхаванасць і жаданне адтапырыцца! Ганьба!» — напісаў Ройзман.

«Думаю, што было б справядліва і правільна, калі б святары і асабліва ўладыка Кірыл за неразумнага блогера заступіліся б і паручыліся. Гэта было б проста мудра і прыгожа», — дадаў мэр Екацярынбурга.

Адвакат Сакалоўскага плануе абскардзіць рашэнне суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0