Утрымліваць чыста добраахвотную армію можа альбо вельмі багатая краіна, альбо краіна, якая не бачыць непасрэдных сур'ёзных пагроз для свайго існавання, сведчыць практыка апошніх двух стагоддзяў еўрапейскай ваеннай гісторыі.

У сувязі з новымі тэрарыстычнымі і ваеннымі пагрозамі для Нямеччыны, вышэйшыя колы ў нацыянальным урадзе пачалі думаць пра вяртанне да рэгулярнага прызыву ва Узброеныя сілы, перадае Dw.de са спасылкай на агенцтва DPA.

Прапанова вярнуцца да прызыву, якая ўтрымліваецца ў дакуменце з Міністэрства ўнутраных спраў, спалучаная з уведзеннем новай канцэпцыі грамадзянскай абароны краіны.

Нямеччына адмовілася ад прызыву пяць год таму, аднак пагроза тэрарызму і рэзкі рост напружанасці ў Еўропе ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны прымушаюць палітыкаў і вайскоўцаў пераглядзець папярэдняе рашэнне.

Недафінансаванне арміі, у тым ліку даволі нізкі ўзровень заробкаў, не дазваляў прыцягваць у кантрактны Бундэсвер дастатковую колькасць добраахвотнікаў патрэбнай якасці, бо цывільны сектар быў здольны «перакупаць» найбольш перспектыўную моладзь.

Міністэрства абароны ў гэтым годзе нават агучыла ідэю дазволіць службу ў нямецкай арміі грамадзянам іншых краін Еўрасаюза.

Вяртанне да прызыву, прычым у максімальна татальнай форме — каб ніводная група моладзі не адчувала сябе дыскрымінаванай — можа дапамагчы вырашыць частку праблем Бундэсвера.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?