Сёння а 18-й гадзіне «Малады Фронт» меўся правесці акцыю, прысвечаную Аршанскай бітве, каля амбасады РФ у Мінску. Незадоўга да яе пачатку стала вядома, што лідар «МФ» Зміцер Дашкевіч быў брутальна выкрадзены і звезены ў невядомым кірунку. 

19:05

Маленькая перамога — актывіста адстаялі. «Звычайныя людзі» ў цывільным не вытрымалі і перад уваходам у метро сышлі. Дарэчы, за праезд у трамваі яны не заплацілі. 

18:40

Кароткая акцыя завяршылася, актывісты накіраваліся дадому. Адзін з іх, Сяржук Стрыбульскі, з'ехаў на ровары, ягоны лёс пакуль невядомы. За Паўлам Пракаповічам пацягнуліся двое ў цывільным, таму журналісты вырашылі праводзіць яго дадому ў мэтах бяспекі. 

Тыя самыя двое ў цывільным:

18:30

Двум актывістам МФ усё ж удалося разгарнуць плакат «Акупанты — вон!»

Да актывістаў прычапіўся нецвярозы грамадзянін, які пачаў іх лаяць і абражаць, а таксама абураная пажылая жанчына, якая зацята даводзіла, што «без Расіі мы ўсе памром». Мужчына ў захапленні пацягнуўся да яе з пацалункам.

18:20

Стала вядома пра затрыманне Уладзіміра Яроменка. 

18:15

У дадзены момант тэрыторыя амбасады акружаная міліцыяй і сілавікамі ў цывільным. Стаяць аўтазакі, міліцэйскія машыны, сіні мікрааўтобус. 

Як паведамляюць журналісты «НН», людзей затрымліваюць адразу на падыходах да амбасады. Толькі што стала вядома пра затрыманне актывісткі Вольгі Нікалайчык. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?