Затопленыя ў выніку моцных дажджоў вуліцы сталіцы Бангладэш Дацы афарбаваліся ў чырвоны колер пасля маштабнага забою жывёл у гонар мусульманскага свята Курбан-байрам.

Гарадскія ўлады дазволілі жыхарам забіваць жывёл толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, аднак большасць гараджанаў не змаглі дабрацца да іх з-за ліўняў.

У выніку многія жыхары Дакі забівалі жывёл на падземных аўтамабільных стаянках, у гаражах і завулках, а іх кроў зсцякала на затопленыя вуліцы.

Паводле дадзеных Бенгальскай службы Бі-бі-сі, за апошнія дні ў Дацы было забіта каля 100 тысяч жывёл. Аднак гараджан зусім не шакуе відовішча крывавай вады на вуліцах, бо ў Дацы перыядычна здараюцца паводкі, а масавы забой жывёл адбываецца кожны год.

Згодна з мусульманскай традыцыяй, мяса забітых кароў і коз дзеліцца паміж членамі сям'і, сябрамі і беднякамі, а трыбухі выкідваюцца.

Многія жыхары Дакі крытыкуюць сталічныя ўлады за дрэннае ўладкаванне дрэнажных сістэм, а таксама за дрэннае інфармаванне жыхароў аб месцах, дзе можна было забіваць жывёлу ў святочныя дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?