У сувязі з маючым адбыцца рэфармаваннем еўрапейскага заканадаўства аб аўтарскіх правах відэахостынгі, такія як YouTube, абавяжуць павялічыць выплаты музыкам і гуказапісвальным кампаніям.

У праекце закона ўтрымліваецца таксама патрабаванне да прадзюсараў і выдаўцоў паведамляць аўтарам і выканаўцам аб тым, які прыбытак прыносяць іх творы.

YouTube даўно крытыкуюць прадстаўнікі музычнай індустрыі за тое, што ён мала плаціць за кантэнт, які на ім размяшчаецца.

У рамках новага заканадаўства навінавыя СМІ таксама будуць разглядацца як праваўладальнікі.

«Я б хацеў, каб праца журналістаў, выдаўцоў і аўтараў справядліва аплачвалася незалежна ад таго, дзе яны працуюць: у студыях, у салонах, анлайн або афлайн», — заявіў Жан-Клод Юнкер, прэзідэнт Еўрапейскай камісіі.

Праўда, у камісіі пакуль не ўдакладнілі, як менавіта можна будзе ўплываць на відэахостынгі падобныя YouTube, каб яны плацілі праваўладальнікам больш.

Раней больш за тысячу выканаўцаў, у тым ліку Лэдзі Гага і гурт Coldplay, паставілі свае подпісы пад зваротам, які заклікае Еўракамісію прыняць да ўвагі праблему з адлічэннямі ад выкарыстання музыкі, якія яе аўтары, на іх думку, недаатрымліваюць.

YouTube, на якім змешчаныя як відэаролікі, так і аўдыёзапісы, зарабляе на размяшчэнні рэкламы і потым дзеліцца прыбыткам з праваўладальнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?