Самец гіганцкай эспаньёльскай чарапахі, які жыве на Галапагоскіх выспах, у адзіночку здолеў не толькі захаваць, але і адрадзіць свой знікаючы від. Пра гэта паведамляе Daily Mail у сераду, 14 верасня.

Заолагі Галапагоскага нацыянальнага парка прывезлі на выспы самца з заасада амерыканскага горада Сан-Дыега без асаблівай надзеі на поспех. Аднак з 1976 года «апантаны сэксам» Дыега стаў бацькам 800 чарапашак, якія ў сваю чаргу сталі бацькамі яшчэ 1200 асобін. Да прыезду Дыега на выспах жылі толькі два самцы і 12 самак. Такім чынам, від Chelonoidis hoodensis больш не знаходзіцца пад пагрозай вымірання.

Навукоўцы ўпершыню звярнулі ўвагу на поспехі Дыега ў 2010 годзе, праводзячы генетычнае даследаванне эспаньёльскіх чарапах. Тады высветлілася, што самец спрыяў з'яўленню на свет 40 адсоткаў прадстаўнікоў віду, які жыве толькі на Галапагосах.

Як расказаў спецыяліст па захаванні выміраючых відаў чарапах Вашынгтон Тапія, у цяперашні час стогадовы Дыега жыве ў «гарэме» з шасцю самкамі і працягвае пладзіць нашчадкаў. Чарапаха важыць каля 82 кілаграмаў.

Дыега абверг прынцыпы натуральнага адбору, аднавіўшы аслабленую папуляцыю. Пры гэтым менавіта на Галапагоскіх выспах англійскі прыродазнавец Чарльз Дарвін правёў даследаванні, якія пасля паслужылі асновай для стварэння тэорыі аб эвалюцыйным паходжанні відаў і выжыванні наймацнейшых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?