Расія і Беларусь не дамовіліся аб цане на газ. Пра гэта РІА «Новости» перадае 14 верасня, са спасылкай на дарадцу-пасланніка беларускага пасольства ў РФ Юрыя Ярашэвіча.

Reuters.com

Reuters.com

«Перамовы, у якіх удзельнічалі віцэ-прэм'еры Уладзімір Сямашка і Аркадзь Дварковіч, завяршыліся безвынікова. Не змаглі дамовіцца», — патлумачыў суразмоўца інфармагенцтвы.

12 верасня Аляксандр Лукашэнка даручыў Сямашку на працягу двух дзён дамовіцца з расійскім бокам аб падпісанні пратаколу датычна цаны энерганосьбітаў для рэспублікі.

Рознагалоссі аб цане расійскага газу паміж Мінскам і Масквой з'явіліся ў пачатку 2016 года. Тады беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў, што тысяча кубаметраў энерганосьбіта павінна каштаваць 80 даляраў, а не 132 даляры (дзеючая цана для Беларусі). Доўг Беларусі за пастаўленае Расіяй паліва за першае паўгоддзе перавышае 270 мільёнаў даляраў.

Блакітнае паліва на тэрыторыю Беларусі пастаўляе стоадсоткавая «дачка» «Газпрома» — кампанія «Газпром трансгаз Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?