Reuters.com

Reuters.com

49-гадовы італьянскі спартсмен выйграў індывідуальную гонку з раздзельным стартам. Другое месца заняў аўстраліец Сцюарт Трып.

Дзанардзі, які выступаў у «Формуле-1», у тым ліку за Benetton, Minardi і Lotus, трапіў у сур'ёзную аварыю пасля таго, як перабраўся ў гоначную серыю CART.

Аварыя адбылася 15 верасня 2001 года. Дзанардзі страціў кіраванне падчас гонкі на нямецкай трасе Лаузітцрынг, і яго балід раскруціла папярок трасы, пасля чаго ў яго ўрэзаўся наступны ўдзельнік гонкі, Алекс Тальяні. Дзанардзі атрымаў сур'ёзныя траўмы, і дактары вымушаныя былі ампутаваць яму абедзве нагі да калена.

Праз некалькі гадоў пасля аварыі Дзанардзі пачаў выступаць у спаборніцтвах паралімпійцаў, а ў 2012 годзе дэбютаваў на Паралімпійскіх гульнях. У Лондане ён выйграў золата на дыстанцыі 16 км і 64 км.

Пасля перамогі ў Рыа італьянец стаў трохразовым паралімпійскім чэмпіёнам. У пятніцу ён можа дадаць у сваю скарбонку яшчэ адну ўзнагароду, калі заваюе медаль у каманднай гонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?