Навукоўцы назіраюць над Беларуссю азонавую дзірку, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы Аляксандр Красоўскі.
«З'явілася невялікая азонавая дзірка. Яе асаблівасць заключаецца ў тым, што яна злучаная з азонавай дзіркай над Паўночным полюсам. Гэта рэдкі выпадак», — сказаў Аляксандр Красоўскі.
У апошні раз навукоўцы назіралі азонавую дзірку над Беларуссю вясной бягучага года.
Фарміраванне азонавых дзірак — з'ява цыклічная, яе часцей за ўсё назіраюць у міжсезонне: у канцы вясны — пачатку лета, а таксама напярэдадні зімы. Гэтыя з'явы звязаныя з перабудовай стратасферы, якая суправаджаецца пераразмеркаваннем азону ў азонавым слоі над Зямлёй. Беларускія навукоўцы стала даследуюць сітуацыю з утварэннем і перамяшчэннем азонавых дзірак на планеце.
Аляксандр Красоўскі таксама адзначыў, што магчымай прычынай гарачага надвор'я ў Беларусі і ў Еўропе ў цэлым з'яўляецца так званы блакавальны эфект. «Змена колькасці азону над пэўным рэгіёнам можа прыводзіць да пераменаў у клімаце», — дадаў ён.